Конкурс для жанчын у фатаграфіі і відэа — Women by Women 2025, #PhotoVogue
Для каго: жанчыны і тыя, хто ідэнтыфікуе сябе з жаночым досведам, старэйшыя за 18 гадоў, з любога кутка свету.
Падыходзяць працы ў жанрах: #фатаграфія, #відэа, #мультымедыя — ад моды да дакументалістыкі, партрэтаў, мастацтва. Прымаюцца: – Cерыя да 15 здымкаў (можна з відэаэлементамі) – Відэа да 60 секунд Не прымаюцца AI-генераваныя працы.
Прапануецца: – 6 000 USD — Outstanding Vision Grant – 4 000 USD — Vision Grant – 2 000 USD — Rising Voice Grant – Прэзентацыя на PhotoVogue Festival, магчымасць публікацыі ў Vogue і ўдзел у PhotoVogue Portfolio Reviews.