Пуцін прапанаваў увесці ва Украіне часовае кіраванне пад эгідай ААН. Прасцей кажучы: абраны ўкраінцамі дзейны ўрад адхіліць і паставіць невядома каго.
Ён кажа, што гэта трэба “каб правесці дэмакратычныя выбары, для таго, каб прывесці да ўлады дзеяздольны і той, які карыстаецца даверам народа ўрад і потым ужо з імі пачынаць перамовы аб мірным дагаворы”.
Відавочна, такімі прапановамі ён проста зацягвае перамовы, якія арганізуюць ЗША.