Працягваецца праграма юрыдычнай дапамогі для беларускіх дзеячаў культуры, рэпрэсаваных пасля 2020
Юрыдычная дапамога ўключае кансультацыі, пісьмовыя адказы, звязаныя з заканадаўствам Рэспублікі #Беларусь, а таксама з асобнымі кірункамі замежнага заканадаўства (#Польшча).
Прыклады папулярных запытаў: – Якія ёсць магчымасці дыстанцыйнага распараджэння маёмасцю, што засталася ў Беларусі? – Якія могуць быць дзеянні і абмежаванні пры арышце маёмасці? – Як паводзіцца, калі выклікалі на допыт, праходзіць ператрус, затрыманы чалавек? – Як атрымаць міжнародную абарону за мяжой? – Як абараніць свае працоўныя або аўтарскія правы?