Паважаныя беларусы!
Мы стаім на парозе важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны — першых дэмакратычных выбараў у Каардынацыйную Раду, ключавога органа, які будзе прадстаўляць інтарэсы нашага народа і накіроўваць працэсы пераменаў да лепшай будучыні. Гэтыя выбары — не проста працэдура, гэта наш шанец на рэальныя змены.
Мы заклікаем СМІ надаць максімальную ўвагу выбарчай кампаніі, асвятляць кожны яе этап, каб кожны грамадзянін мог зрабіць свядомы выбар. Публічнае асвятленне — падмурак празрыстасці і справядлівасці выбараў.
У гэты важны момант мы звяртаемся да Святланы Ціханоўскай і да ўсіх цэнтраў дэмакратычных сіл з заклікам актыўна і публічна падтрымліваць працэс выбараў. Ваш голас можа ўзмацніць веру людзей у важнасць іх удзелу, у магчымасць праз выбары выказаць і абараніць свае правы і свабоды.
Кожны голас на выбарах у Каардынацыйную Раду мае вялікае значэнне. Не змарнуйце свой шанец зрабіць унёсак у будучыню Беларусі, дзе правы кожнага паважаюцца, і кожнае меркаванне важнае. Мы заклікаем усіх грамадзян узяць удзел у выбарах, незалежна ад вашага месца жыхарства ці палітычных перакананняў.
Мы, прадстаўнікі розных выбарчых блокаў, стаім побач у закліку да актыўнасці. Наша агульная мэта — незалежная, дэмакратычная і справядлівая Беларусь. Давайце разам скарыстаем гэты шанец змяніць нашу краіну да лепшага.
Разам мы можам усё. Разам мы вызначаем будучыню Беларусі.
З павагай,
Прадстаўнікі выбарчых спісаў: Воля; Наша Справа; Незалежныя беларусы; Закон і Правапарадак; Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі; Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»; Краіна для жыцця.
Аляксандр Азараў, Сяргей Бяспалаў, Юрый Губарэвіч, Аляксандр Кабанаў, Раман Кісляк, Аляксандр Клачко, Павал Латушка, Станіслаў Лупаносаў, Надзея Нортан, Віталь Рымашэўскі, Віталій Савюк, Роза Турарбекава, Максім Шабуцкі
https://rada.vision/supolny-zvarot-pradsta-niko-vybarchyh-spisa
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Паважаныя беларусы! Мы стаім на парозе важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны — першых дэмакратычных выбараў у Каардынацыйную Раду, ключавога органа, які будзе прадстаўляць інтарэсы нашага народа і накіроўваць працэсы пераменаў да лепшай будучыні. Гэтыя выбары —…