Цэнтр новых ідэй шукае PR-менеджарку ці менеджара на поўны працоўны дзень – #вакансія
Абавязкі: распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі; камунікацыя з медыя і партнёрамі; дапамога ў арганізацыі івэнтаў; напаўненне сайта кантэнтам; падрыхтоўка рассылак у mailchimp; вядзенне сацыяльных сетак і настройка рэкламы; камунікацыя з падрадчыкамі.
Сярод патрабаванняў: вопыт працы ў PR ад 3 гадоў, разуменне як працуюць сацыяльныя сеткі, выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай, ангельская – не менш за B1, уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі і вопыт працы з WordPress.