9 снежня 1891 г. нарадзіўся Максім Багдановіч. “Пагоню” ўсе і так ведаюць, таму ўзгадаем іншы добры (і сімвалічны) верш.
Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
Цяпер няма ўжо руху ні сляда,
I нават зверху слоем снег лажыцца.
Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца
Магутная, жывучая вада.
Чакай! Яе йшчэ прыйдзе чарада!
Здалее хваляў хор на вольны свет прабіцца.
Прыклаў я гэты сімвал да сябе,
Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,
I разгадаў прыроды роднай словы.
Як — прамаўчу, бо кожны з вас — паэт.
Рассейце ж самі лёгкі змрок прамовы,
Сваёй душы туды праліце свет!
1912
Жыве Беларусь!
Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
Цяпер няма ўжо руху ні сляда,
I нават зверху слоем снег лажыцца.
Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца
Магутная, жывучая вада.
Чакай! Яе йшчэ прыйдзе чарада!
Здалее хваляў хор на вольны свет прабіцца.
Прыклаў я гэты сімвал да сябе,
Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,
I разгадаў прыроды роднай словы.
Як — прамаўчу, бо кожны з вас — паэт.
Рассейце ж самі лёгкі змрок прамовы,
Сваёй душы туды праліце свет!
1912
Жыве Беларусь!