Міжнародны фестываль славянскага #кіно запрашае прэзентаваць свае кінапраекты падчас фестывальнай праграмы «Мастацтва супраць вайны». Шукаюць дакументальныя і кароткаметражныя фільмы, музычныя кліпы, якія супрацьстаяць тэмам дыктатуры, вайны і палітычнай несправядлівасці. Асабліва вітаюцца творы, якія не толькі адлюстроўваюць рэаліі барацьбы, але і натхняюць на суперажыванне і дзеянне.
Калі праект не на англійскай мове, неабходны англійскія субтытры.