Для каго:#творцы, якія займаюцца медыяартам. Калі: 2 тыдні.
Чакаецца, што рэзідэнты будуць узаемадзейнічаць з кампусам і супольнасцямі Універсітэта Альфрэда, прачытаюць лекцыю, прадэманструюць працы ці неяк прэзентуюць сваю творчасць. Таксама ўдзельнікі павінны пакінуць для архіва інстытута копіі твораў, створаных падчас рэзідэнцыі.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 2000 USD – пражыванне – праезд (па дамоўленасці) – вытворчыя матэрыялы (па дамоўленасці) – доступ да студыі – тэхпадтрымку.