13 верасня 1893 г. каля Краснаполля нарадзіўся празаік і журналіст Андрэй Мрый (Андрэй Шашалевіч). …

13 верасня 1893 г. каля Краснаполля нарадзіўся празаік і журналіст Андрэй Мрый (Андрэй Шашалевіч). Яго раман «Запіскі Самсона Самасуя» (1929) камуністы назвалі «зламысным пасквілем на савецкую рэчаіснасць». Настаўнічаў, збіраў народную лексіку, працаваў інспектарам бюро краязнаўства, рэдактарам у газеце «Звязда». Рэпрэсаваны, загінуў у высылцы.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch