Запрашаюць творцаў, якія працуюць з грамадскай прасторай. Менавіта для грамадскай прасторы Дзюсельдорфа яны і будуць распрацоўваць эксперыментальныя праекты. Гэта могуць быць інсталяцыі, #перформанс, партысіпаторныя практыкі – арганізатары чакаюць незвычайныя формы і эксперыментальныя ідэі.