Шмат мы ўжо чулі пра тое, як не вытрымала б Беларусь, каб не Лукашэнка. І эканоміку ён захаваў, і, паглядзіце, чыста як! Ну, уцягнуў у вайну, ну нічога, бацька ж. Аднак казаць пра нейкія поспехі ў развіцці краіны сёння не даводзіцца.
Недахоп лекараў у Беларусі ўражвае і робіцца ўсё больш заўважным. Не хапае ўжо не толькі профільных спецыялістаў, але і тэрапеўтаў, медсёстраў, санітарак. Прыводзіцца лічба ажно ў 9 тысяч свабодных вакансій медработнікаў.