15-га жніўня – Летні Вялікдзень – Свята Успення Дзевы Марыі! А дакладней свята Яе ўваскрашэння! Таму…

15-га жніўня – Летні Вялікдзень – Свята Успення Дзевы Марыі! А дакладней свята Яе ўваскрашэння! Таму гэтае свята і завецца Летнім вялікаднем і ў Літве гэта выходны дзень.

Яна – ДЗЕВА МАРЫЯ, першая з роду людскога, Якую Бог уваскрасіў у абноўленай прыродзе. Яе успенне і ўваскрашэнне – знак надзеі для ўсіх нас!

Багаслужэнні Успення вельмі падобныя да вялікодных.

У сераду 14-га жніўня а 19-й гадзіне будзе здзяйсняцца вынас для пакланення Плашчаніцы Дзевы Марыі.

15-га ў чацвер у нашай парафіі будзе две святочных Літургіі: 9.00 – на беларускай мове,
18.30 – на рускай і славянскай.

А ў суботу 17-га жніўня а 18й гадзіне будзем служыць службу пахавання Плашчаніцы – адно з самых кранальных набажэнстваў усяго царкоўнага году.

Запрашаем на святкаванне Летняга Вялікадня – Свята Успення Дзевы Марыі!