Папулярнасць расійскіх серыялаў, турэмная культура, войны — як гэта паўплывала на каштоўнасці беларусак і беларусаў і на нашае стаўленне да гвалту?
Пасля 2020 году нарадзіўся мем, што беларусы — коцікі. Што для нас непрымальны гвалт, што мы ўсё робім па правілах. Але ці сапраўды гэта так? Ці гэта толькі прыгожы міф?
У Беларусі былі неверагодна папулярнымі фільмы і серыяла пра бандытаў, знятыя ў Расіі: “Брат”, “Брыгада” і ім падобныя. Можна было б сказаць, што гэта засталося ў мінулым, але нядаўні серыял “Слова пацана” кажа аб іншым.
Да таго ж, праблема хатняга гвалту застаецца вельмі вострай. Нават па афіцыйных звестках кожны год міліцыя рэгіструе 80 тысяч паведамленняў аб гвалце ў сям’і — і гэта толькі зафіксаваныя выпадкі. А кожнае трэцяе забойства ў Беларусі здзяйсняецца рукамі блізкіх. І не трэба забываць, што ўвесь той масавы гвалт, які распачаўся з 2020 года, робіцца таксама рукамі беларусаў і беларусак.
З другога боку, можна ўзгадаць масавыя мірныя пратэсты. Асэнсавана негвалтоўны супраціў. Павагу да правілаў і законаў.
Дык ўсё ж такі, ці ёсць сярод каштоўнасцяў беларусак і беларусаў культ сілы? Як мы ставімся да гвалту? Прапануем абмеркаваць падчас новай дыскусіі *Сумленных людзей. Удзельнікі дыскусіі:
— Генадзь Коршунаў, сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй
— Кацярына Раецкая, вядоўца, прадусарка тэле- і відэакантэнта
— Тарас Тарналіцкі, журналіст, кінааглядальнік
— Ксенія Малюкова, каардынатарка медыя-праекта Girls Power Belarus
— Вадзім Мажэйка, палітычны аналітык
Рэгістрацыя на анлайн-дыскусію ў зуме: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_ItjuT1wBRm-YxHn8IGO9Hw
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці плануеце ехаць у краіну да дэмакратычных зменаў, памятайце, калі ласка, пра правілы бяспекі: карыстайцеся псеўданімам падчас дыскусіі.
Да сустрэчы!
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці