Деяния апостолов, глава 5 (Деян.5) на русском языке – Новый Завет – Синодальный перевод Библии
Перевод Библии на русском языке: Деяния апостолов, глава 5 (Деян. 5) – Толкование, параллельный перевод на 20 языков, удобный поиск, параллельные места.
Евангелле:
https://azbyka.ru/biblia/?Jn.5:30-6:2
Звярну ўвагу толькі на некаторыя моманты. Хрыстос кажа:
“Калі б Я сведчыў пра Сябе, то сведчанне Маё непраўдзíвае;
іншы ёсць, які сведчыць пра Мяне, і Я ведаю, што праўдзíвае тое сведчанне, якім Ён сведчыць пра Мяне”.
Хрыстос гаворыць уласна пра тое, што Яго немагчыма прыняць толькі з дапамогаю довадаў розуму. Каб прыняць Яго трэба, каб у свядомасці чалавека загучала сведчанне Бога Айца і Духа Святога. І гэтае сведчанне – дар! Калі гэтае сведчанне ёсць, тады пазл довадаў розуму, і логікі, і духоўных інтуіцый складваецца ў веру.
Другі момант. Хрыстос называе яшчэ адну перадумову, каб сустрэць і прыняць Яго:
“Даследуйце Пісанні, бо вы думаеце праз іх мець жыццё вечнае, а яны сведчаць пра Мяне”
Хрыстос адкрываецца чалавеку праз боганатхнёныя Пісанні. Таму так важна рэгулярна паглыбляцца ў Слова Божае. Яно дапамагае нам сустрэцца і зразумець Іісуса Сына Божага.
Добрага і плённага ўсім дня!