=Кірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі. Манах-аскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісменнік і прапаведнік, “другі Залатавусны”, як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходне-славянскіх духоўных дзеячаў ХІІ стагоддзя. ==Паводле а. Аляксандра Надсана, Кірыла Тураўскі быў выдатным, хоць і не вельмі арыгінальным багасловам у часы, калі багаслоўская думка ў нашай краіне рабіла толькі першыя нясмелыя крокі. Той самы даследчык называе яго найбольш значным з усіх ранніх беларускіх пісьменнікаў і першым вядомым беларускім паэтам. ===Вялікая колькасць рукапісных твораў сведчыць пра папулярнасць святога Кірылы не толькі сярод беларусаў, але ва ўсім славянскім свеце ад Ноўгарада да Сербіі і Баўгарыі. ====Боль поўная інфармацыя ў артыкуле а. Андрэя Крата на сайце SvJazep
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ