
18 кастрычніка 1991 года не стала святара Пятра Бітэля
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года ў вёсцы
Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павета. Быў ахрышчаны ў
Скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю ў 1931 годзе і да 1939 года працаваў настаўнікам. З пачаткам Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў польскае войска і, як афіцэр, трапіў у савецкі палон, ледзьве пазбегнуўшы расстрэлу ў Катыні. Пасля вызвалення з палону зноў вярнуўся да настаўніцтва. У час вайны быў вывезены ў Германію немцамі, а ў 1945 годзе вызвалены і мабілізаваны ў Чырвоную армію. Пасля вайны працаваў настаўнікам, але быў звольнены.
Па блаславенні мітрапаліта Піцірыма вучыўся на пастырскіх курсах у
У лагерах Бітэль перакладаў на беларускую мову паэмы Адама Міцкевіча, пішучы словы цвіком на паперы з мяшкоў з-пад цэменту. Яго пераклад «Пана Тэдэвуша», зроблены ў лагеры лічыцца адным з самых дасканалых.
Пасля вызвалення ён служыў у розных мясцінах, у тым ліку ў Галавачах і Петрыкаве. Таксама пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча і Ю. Крашэўскага і многіх іншых класікаў. У 1984 годзе напісаў гістарычную паэму пра праваслаўнага святога — Афанасія Берасцейскага.
Пахаваны ў Вішневе