Shadowing programme ад Goethe-Institut — стажыроўка для тэатральных творцаў з-за межаў Германіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Shadowing programme ад Goethe-Institut — стажыроўка для тэатральных творцаў | #Германія

→ Праграма дае магчымасць знутры паглядзець, як плануецца і выпускаецца тэатральная пастаноўка, а таксама наведаць спектаклі ў іншых тэатрах Германіі.

◉ Для каго: тэатральныя творцы з-за межаў Германіі ва ўзросце да 40 гадоў.
#рэжысёры/-кі, #драматургі/-ні, #сцэнографы/-кі, #харэографы/-кі; прафесіяналы/-кі ў сферы святла, відэа і тэхнікі; спецыялісты/-кі, якія працуюць з драмай, перформансам, дзіцячым і моладзевым тэатрам, лялечным і музычным тэатрам.
Перавага даецца заяўнікам(-цам) з краін Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Прапануецца:
• Cтажыроўка ў тэатры або production house у Германіі
• Магчымасць назіраць за працэсам стварэння мінімум адной пастаноўкі
• Штомесячная падтрымка — 1 200 EUR на пражыванне і харчаванне
• Пакрыццё дарогі ў Германію
• Страхаванне ад няшчасных выпадкаў і медыцынскае страхаванне
• Да 300 EUR на транспарт і квіткі на іншыя тэатральныя пастаноўкі ў Германіі.

Важна:
• Пажадана добрае валоданне нямецкай мовай
• Карысна мець базавыя веды пра нямецкую тэатральную сцэну і нямецкую драматургію.

Падача:
• Заяўкі прымаюцца праз кантактных асобаў Goethe-Institut за мяжой
• Формы заяўкі можна атрымаць у Goethe-Institut
• Заяўку трэба падаць мінімум за 3 месяцы да пачатку стажыроўкі. Калі падача адбываецца ў перыяд з сакавіка да жніўня, лепш падавацца мінімум за 5 месяцаў да пачатку.

Ддл: заяўкі прымаюцца ўвесь час.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!