Green Policy School праводзіць серыю вебінараў пра ўплыў клімату на эканоміку і жыццё ў Беларусі

Беларусы Замежжа

Магчымасці: серыя вебінараў пра тое, як клімат уплывае на ўсё

Green Policy School запрашае на серыю з трох адкрытых вебінараў усіх, хто хоча лепш разумець, як глабальныя кліматычныя працэсы ўплываюць на эканоміку, развіццё гарадоў, энергетыку, бізнес і паўсядзённае жыццё. Якія магчымасці і выклікі для Беларусі ствараюць глабальныя кліматычныя працэсы і Еўрапейскі зялёны курс? І чаму кліматычны парадак дня сёння датычыцца не толькі экалогіі, але і бізнесу, кіравання, энергетыкі, транспарту і рэгіянальнага развіцця?

Спікеркай курса выступіць Марыя Фалалеева — экспертка ў сферы ўстойлівага развіцця, кліматычнай палітыкі і міжнароднага супрацоўніцтва.

Калі: 25 чэрвеня а 19:30 (Мінск), 18:30 (Варшава)

Вебiнар пройдзе па-расейску. Рэгістрацыя па спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну