1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей
Для Dapamoga гэта не проста дата ў календары. Гэта нагода ўспомніць пра маленькіх людзей, чые гісторыі прайшлі праз нашыя рукі, сэрцы і штодзённую працу.
За ўсю гісторыю Dapamoga праз нашыя далікатныя і клапатлівыя рукі прайшло ўжо больш за 250 дзяцей
Некаторыя з іх перасякалі мяжу паміж Беларуссю і Літвой, яшчэ знаходзячыся ў жываце сваіх мам, якія былі вымушаныя ўцякаць ад рэпрэсій, шукаючы бяспеку і магчымасць жыць без страху.
А ёсць і тыя, хто ўжо нарадзіўся і расце на волі — без гукаў турэмных дзвярэй, ператрусаў і страху за заўтра. Дзеці, якія вучацца смяяцца, сябраваць, марыць і проста быць дзецьмі
Мы верым, што кожнае дзіця заслугоўвае на бяспечнае дзяцінства, дом, клопат і будучыню без страху.
І вельмі хочам, каб аднойчы ўсе беларускія дзеці маглі расці ў свабоднай краіне.