У Горадні знеслі чарговы драўляны гістарычны дом 1930-х у раёне Новы Свет

Мінск Навіны

Знішчаны чарговы драўляны гістарычны дом у Горадні

Тым часам у Горадні знеслі чарговы помнік драўлянай мястовай (гарадской) архітэктуры. Дакладней мадэрністычны дом 1930-х у раёне Новы Свет, дзе вельмі шмат такой забудовы, прынамсі раней было больш.

Гэта не адзінкавы выпадак, а цэлая тэндэнцыя. У наднёманскім месце было шмат драўлянай гістарычнай забудовы, асабліва міжваеннага мадэрнізму, але не толькі. Аднак такіх гісторыка-архітэктурных помнікаў усё менш і менш. Яны зносяцца адміністрацыяй нягледзячы на пратэсты гісторыкаў, краязнаўцаў і іншых неабыякавых да гісторыка-архітэктурнай спадчыны. Зрэшты, зносы тычацца не толькі драўлянай архітэктуры, але таксама шэрагу камяніц, на месцы якіх узнікаюць розныя новыя будынкі ці муляжы.