Сёння дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай, якая шануецца як нябёсная заступніца Беларусі
Не стала Еўфрасінні падчас паломніцтва ў Іерусалім — 23 траўня 1167 года.
Нарадзілася, паводле адной з навуковых гіпотэз, 5 студзеня 1104 года.
У дзяцінстве, да манаства, яна мела імя Прадслава і паходзіла з княскага роду полацкіх князёў. Яе дзедам быў полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, а бацькам — малодшы з сямі яго сыноў Святаслаў-Георгій. Калі Прадславе было каля 12 гадоў, бацька хацеў выдаць яе замуж. Князёўна адмовілася ад шлюбу і ўсяго свецкага жыцця, таемна прыняла пострыг у манастыры і імя Еўфрасіння.
Жыціе Еўфрасінні Полацкай
Еўфрасіння на ўласныя сродкі пабудавала ў Полацку дзве царквы, заснавала паблізу горада жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі важнымі асяродкамі асветы Полацкай зямлі. На яе заказ быў створаны напрастольны крыж, ахвяраваны жаночаму манастыру. У віры Другой сусветнай вайны ён знік.
У 1167 годзе Еўфрасіння здзейсніла паломніцтва па святых мясцінах Іерусаліма, дзе памерла і была пахаваная ў манастыры святога Феадосія. Мошчы святой, з выняткам сімвалічнай часткі, вярнуліся ў Полацк і былі перанесены ў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у 1910 годзе.
Ларыса Геніюш. «Еўфрасіння Полацкая»
Вы можаце пакінуць ахвяраванне на царкву, скарыстаўшыся інфармацыяй ніжэй:
А таксама праз іншыя платформы:
Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Літургія на яе светлую памяць адбудзецца ў нашай царкве па адрасе Bokšto gatvė 4 у 10:30. Прыходзьце!
Не стала Еўфрасінні падчас паломніцтва ў Іерусалім — 23 траўня 1167 года.
Нарадзілася, паводле адной з навуковых гіпотэз, 5 студзеня 1104 года.
У дзяцінстве, да манаства, яна мела імя Прадслава і паходзіла з княскага роду полацкіх князёў. Яе дзедам быў полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, а бацькам — малодшы з сямі яго сыноў Святаслаў-Георгій. Калі Прадславе было каля 12 гадоў, бацька хацеў выдаць яе замуж. Князёўна адмовілася ад шлюбу і ўсяго свецкага жыцця, таемна прыняла пострыг у манастыры і імя Еўфрасіння.
«Што ж зрабілі нашы роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом, і целы свае аддалі на мукі, і паклалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але мячом духоўным адсеклі цялесныя асалоды, аддаўшы целы пасту, чуйнаванню, і малітоўнаму кленчанню, і зямному ляжанню — тых памятаюць на зямлі, іх імёны напісаны на нябёсах, дзе яны з анёламі Бога ўсхваляюць».
Жыціе Еўфрасінні Полацкай
Еўфрасіння на ўласныя сродкі пабудавала ў Полацку дзве царквы, заснавала паблізу горада жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі важнымі асяродкамі асветы Полацкай зямлі. На яе заказ быў створаны напрастольны крыж, ахвяраваны жаночаму манастыру. У віры Другой сусветнай вайны ён знік.
У 1167 годзе Еўфрасіння здзейсніла паломніцтва па святых мясцінах Іерусаліма, дзе памерла і была пахаваная ў манастыры святога Феадосія. Мошчы святой, з выняткам сімвалічнай часткі, вярнуліся ў Полацк і былі перанесены ў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у 1910 годзе.
У cэpцы чapнiцы пaлae aгoнь.
Пaдзei тыx дзён пa пapaдкy
збipae нa cлaвy нapoдa cвaйгo
i лeтaпic пiшa нaшчaдкaм.
У кeллi мaлeнькaй, y цixiм Cяльцы,
нe мapыць пpa yзнaгapoдy.
He тoлькi цapквe яe вeлiч дyшы
– жывoмy нapoдy i poдy.
Aдчyлa: нapoд нe yчopa пaўcтaў.
He зaўтpa кaнeц нaм пpыcyдзяць.
З мiнyўшчыны cлaўнaй пaдзeяў i cпpaў
мы ёcць.
Mы былi.
Mы бyдзeм!
Ларыса Геніюш. «Еўфрасіння Полацкая»
Вы можаце пакінуць ахвяраванне на царкву, скарыстаўшыся інфармацыяй ніжэй:
Пералічыць ахвяраванні на банкаўскі рахунак
IBAN:
LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB SWIFT код HABALT22
Пазначайце ў апісанні: Аuka