Таму гэтая евангельская прытча павінна навучыць нас памятаць пра нашую адказнасць перад Богам за нашае асабістае жыццё, за жыццё нашай Царквы і народу. Мы пакліканы ў гэты свет не для таго, каб увесь адведзены нам час клапаціцца пра свой дробны матэрыяльны дабрабыт. Нашае пакліканне – пільная праца у вінаградніку Божым, у чаканні свайго Гаспадара. Яму мы павінны аддаць усё тое лепшае, што ў нас ёсць: свае таленты, сваі веды, свой досвед, свой час. Аддаць дзеля таго, каб Гаспадар вінаградніку атрымаў ад нас, як мага лепшы ураджай. Амінь!
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ