Літоўскія прафсаюзы і Партыя Народная Грамада адзначылі Дзень працы акцыяй каля Віленскага самакіравання

Партыя Народная Грамада

Літоўскія прафсаюзы адзначылі Дзень працы акцыяй каля Віленскага самакіравання. Да мерапрыемства далучыліся і актывісты Партыі «Народная Грамада», якія ўжо некалькі гадоў падтрымліваюць супрацоўніцтва з прафсаюзным рухам Літвы.

Падчас акцыі прагучала і беларуская тэма. Удзельнікі нагадалі пра сітуацыю з правамі працоўных у Беларусі і неабходнасць еўрапейскіх стандартаў. На адным з плакатаў было напісана: «Еўрапейскае, а не беларускае рэгуляванне забастовак».

Па выніках акцыі быў падрыхтаваны і накіраваны зварот да Прэзідэнта Літвы, Прэм’ер-міністра і Старшыні Сейма з заклікам улічваць пазіцыю працоўных і абараняць іх правы.