Дзень памяці Ларысы Геніюшᅠ7 красавіка 1983 года спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу.
Куды б ні закідваў лёс паэтку – ці ў далёкую Прагу ўслед за мужам-медыкам, ці ў Комі і Мардву – па цяжкіх лагерных этапах, Ларыса Геніюш заўсёды была душой і думкамі дома, на роднай зямлі, у Беларусі. Як пазней напіша яна ў сваіх успамінах, менавіта гэтыя думкі дапамаглі прайсці праз усе жыццёвыя выпрабаванні, не зламацца і застацца самой сабой, Чалавекам з вялікай літары.
Не згінай мяне, я не сагнуся
Не згінай мяне, я не сагнуся,
Не баюся ні страхаў, ні зла.
Нездарма я з зямлі беларускай
Непахіснай сасною ўзрасла.
Напрасткі йду няходжанай сцежкаю,
Мудрасць продкаў у гарачай крыві,
Ні прад кім не схіляю паспешна
Крыху гордай сваёй галавы.
Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал,
Чалавечы мой блытае лёс.
Гляджу ўдаль, не маргнуўшы нат вокам.
Розум цемру праніжа наскрозь!
©Ларыса Геніюш
Менск Разам | Media