У Італіі стартавала Зімовая Алімпіяда. Але сёлета на ёй не будзе беларускага сцяга і гімну. Беларуск…
Чаму? Бо яны так ці інакш прадстаўляюць рэжым Лукашэнкі. Гэта значыць — непасрэдна або ўскосна падтрымліваюць рэпрэсіі, катаванні ў турмах, вайну і расійскую агрэсію ва Украіне. Пакуль яны жывуць у гатэлях, смакуюць піцу і пасту, у беларускіх турмах працягваюць пакутаваць людзі, якія выступілі супраць рэжыму. І кожны дзень з’яўляюцца новыя палітычныя закладнікі, новыя ахвяры несправядлівасці.
Перад Алімпіядай Папа Рымскі Леў XIV прапанаваў на час Гульняў спыніць усе войны. Да перамір’я запрасіў і прэзідэнт Італіі Серджа Маттарэлла. Як было б добра, калі б гэтыя галасы пачулі і дыктатарскія ўлады ў Беларусі! Каб адпусцілі палітвязняў, спынілі бязглуздыя суды, каб нарэшце прыслухаліся да голасу народа…
На жаль, гэтая надзея марная. Таму мы ідзем далей і імкнемся распавядаць пра катаванні і рэпрэсіі, наладжваем сувязі і працуем для таго, каб палітвязні хутчэй выйшлі на волю, а Беларусь стала вольнай.