Сёння, не глядзячы на дождж і вецер, пачалі прыбіранне беларускіх магілачак на Ёўфрасінеўскіх могілках перад Дзядамі. Дзякую Наталля Дынько!
Пачалі з магілачкі чалавека, якога вельмі паважаю – Сяргея Паўловіча. Ён мой зямляк. Родам з Кобрыншчыны. Багаслоў, пэдагог, перакладчык, У 1926 была надрукавана падрыхтаваная ім «Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету. Для беларускіх пачатковых школ і малодшых класаў гімназій». Сынод дазволіў увесьці гэты падручнік у навучальны працэс. Пад рэдакцыяй Паўловіча ў 1933 быў выдадзены «Праваслаўны малітваслоў» на царкоўнаславянскай і беларускай мовах, які часова быў дапушчаны да ўжываньня ў беларускіх пачатковых школах Віленскае акругі.
Аказалася, каля яго пахавання яшчэ цэлы шэраг беларускіх пахаванняў. Заклікаем усіх далучыцца да ўшанавання памяці нашых братоў і сясцёр беларусаў. У першым каментары будзе файл з геалакацыяй іншых магілак нашых беларусаў. Можна выбраць любую і прыбраць да Дзядоў.