Юозас Віткус-Казімірайціс быў партызанам “Лясных братоў”, якія змагаліся супраць нямецкіх і савецкіх акупантаў. Быў забіты НКУС 2 ліпеня 1946 года падчас перастрэлкі каля Друскінінкая. Толькі год таму астанкі камандзіра былі апазнаныя.
Гісторык Вітаўтас Бруверыс мяркуе, што параўнанне літоўскай барацьбы за незалежнасть з вайной Расеі супраць Украіны абудзіла ў літоўскім грамадстве жывую зацікаўленасць да гісторыі партызан.
Доўгія гады гэтая тэма была часткай патрыятычнай субкультуры, а ў масавай свядомасці яна займала мала месца і ў асноўным заставалася вельмі супярэчлівай. У тым ліку пад уплывам савецкай і ўжо расейскай прапаганды партызанскі супраціў успрымаўся часткай грамадства як бессэнсоўная грамадзянская вайна, якая праліла шмат крыві”, – кажа Вітаўтас Бруверыс.
Крэмль шмат стагоддзяў намагаецца перапісаць гісторыю і літоўцаў, і беларусаў. Трэба ведаць сваю гісторыю, памятаць супраць каго змагаліся нашыя продкі і змагаемся мы па сённяшні дзень.
Skaityti lietuviškai ČIA
Зваротная сувязь: @Licvinybot
Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT