10 лістапада 1924 года ў Вільні памёр Міхаіл Галянкевіч — беларускі праваслаўны святар, протаіерэй Л…

Нарадзіўся каля 1852 года ў Бельскім павеце Гродзенскай губерні ў сям’і праваслаўных сялян-беларусаў. Скончыў духоўную семінарыю.
У другой палове XIX стагоддзя быў ключарам Віленскага Мікалаеўскага кафедральнага сабора. У 1884–1906 гадах працаваў у складзе Літоўскага епархіяльнага «попечительства о бедных духовного звания».
З 1910 года — протаіерэй Літоўскай епархіі, сябра духоўнай кансісторыі. Падчас Першай сусветнай вайны, калі расійскія войскі пакідалі Вільню, свядома застаўся пры сваім прыходзе.
Падчас нямецкай акупацыі Вільні ў 1915 годзе звярнуўся да вайсковых уладаў з просьбай перадаць частку маёмасці праваслаўнай епархіі на патрэбы беларускага школьніцтва. Дзякуючы яго намаганням, у 1918 годзе ў Вільні былі выдадзены дзве кнігі для навучання дзяцей Закону Божаму ў пачатковых школах. Першай была кніга святара Васілія Раманава «Першыя малітвы і пазнанне хрысціянскай праваслаўнай веры», выдадзеная ў перакладзе з рускай мовы.
Быў адным з заснавальнікаў і сябраў Беларускага навуковага таварыства ў Вільні (1917–1924). У 1918 годзе ўдзельнічаў у Беларускай канферэнцыі, дзе разам з ксяндзом
У лютым 1918 года звярнуўся да ўдзельнікаў з’езда святароў у Дзісне з заклікам да праваслаўнага духавенства «адмовіцца ад русіфікацыйных функцый і стаць актыўнымі ўдзельнікамі беларускай культурна-нацыянальнай працы».
Таксама турбаваўся за становішча праваслаўнай царквы на Віленшчыне і заклікаў духавенства
«адрачыся ад абрусіцельных функцый і выступіць як нацыянальна-беларускае духавенства».
Пахаваны на Ліпаўскіх (Спаса-Еўфрасіннеўскіх) могілках.