Ужо сёньня: 119 гадоў «Нашай ніве»У 1906 годзе ў Вільні пачалося выданьне «Нашай нівы», найстарэйшай…
10.11.2025Вольны Захад інфа

Ужо сёньня: 119 гадоў «Нашай ніве»
У 1906 годзе ў Вільні пачалося выданьне «Нашай нівы», найстарэйшай газэты на беларускай мове. Выходзіла з 1906 па 1915 год і ў 1920 годзе. Адноўленая ў 1991 годзе. У 1997 годзе зьявіўся сайт, з 2006 году інтэрнэт-вэрсія «Нашай Нівы» эвалюцыянавала ў фармат інтэрнэт-платформы, якая ў 2016 годзе канчаткова замяніла сабой папяровую газэту.
Першым выдаўцом і рэдактарам быў Аляксандар Уласаў. Адным з ідэолягаў выданьня — Іван Луцкевіч, стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады Антон Луцкевіч. З 1909 году сакратаром газэты, а ў 1912—1913 гадох фактычным яе рэдактарам стаў Вацлаў Ластоўскі. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў Якуб Колас.
Максім Багдановіч і Зьмітрок Бядуля таксама дэбютавалі ў «Нашай Ніве». А славуты нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 году стаў яе рэдактарам і кіраваў газэтай да восені 1915 году.
Іншыя падзеі беларускай і ўсясьветнай гісторыі 10 лістапада: https://smarturl.click/aRgZb