Евангелле паводле #лукі #12:2-122 Бо няма нічога прыхаванага, што б не адкрылася, і тайнага, пра што…

Евангелле паводле #лукі #12:2-12
2 Бо няма нічога прыхаванага, што б не адкрылася, і тайнага, пра што б не даведаліся.
3 Дык што вы кажаце ў цемры, будзе пачута ў сьвятле; і што скажаце на вуха ў пакоях, будзе абвешчана з дахаў.
4 Кажу ж вам, сябры Мае: ня бойцеся тых, якія забіваюць цела і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць.
5 Перасьцерагаю ж вас, каго баяцца: бойцеся Таго, Які мае ўладу, забіўшы, укінуць у геенну. Так, кажу вам, Яго бойцеся.
6 Ці ня пяць вераб’ёў прадаюцца за два асары? І аніводзін з іх не забыты перад Богам.
7 Але ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся; вы даражэй за многіх вераб’ёў.
8 Кажу ж вам: усякага, хто прызнае Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы прызнае перад анёламі Божымі,
9 а хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, ад таго адракуцца перад анёламі Божымі.
10 І ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана, а хто будзе блюзьніць на Духа Сьвятога, таму ня будзе адпушчана.
11 А калі прывядуць вас у сынагогі, і да начальнікаў, і да ўладаў, не клапаціцеся, як ці што будзеце адказваць, ці што будзеце гаварыць,
12 бо Дух Сьвяты навучыць вас у тую гадзіну, што мусіце гаварыць».
#чытанне_дня #евангелле