Сённяшні ўрывак працягвае думку пра стаўленне да Святога Духа. Тут гучыць галоўны дзеяслоў — «бацца»…


Сённяшні ўрывак працягвае думку пра стаўленне да Святога Духа. Тут гучыць галоўны дзеяслоў — «бацца», які раскрывае сутнасць сказанага. Бесстрашнае вызнанне Хрыста перад людзьмі становіцца ўмовай апраўдання на Апошнім Судзе, дзе Сын Чалавечы будзе нашым Заступнікам перад Валадаром. Але той, хто адрачэцца, — страціць гэтую абарону.
На першы погляд, словы Іісуса супярэчлівыя: «адвергнецца — будзе адкінуты», але «скажа слова — будзе прабачаны». Лука злучае два выказванні, што належаць да розных кантэкстаў. Назва Сын Чалавечы ужываецца ў двух сэнсах: як Уваскрослы, праслаўлены Валадар, і як зямны Прарок, які ідзе шляхам пакут. Адсюль — два розныя стаўленні: вучні, якія ведаюць Яго як носьбіта Духа, не могуць адрачыся без наступстваў, бо хуліць Яго — значыць хуліць Духа Святога. А тыя, хто яшчэ не спазнаў, — атрымліваюць прабачэнне, бо не разумелі, Кім Ён ёсць.
Нам жа, хто атрымаў ласку веры, нельга здрадзіць. Хула на Сына Чалавечага і на Духа ласкі нам не даруецца. Але тым, хто не спазнаў, — даравана. У гэтых словах гучыць тэма выпрабаванняў і пераследу. Калі нас прыводзяць перад «улады і начальствы», не трэба баяцца, што сказаць. Бо з намі Дух Суцяшальнік — наш адвакат і ахоўнік, які натхняе і вядзе.
Так кожны наш дзень — гэта малы суд, дзе мы выбіраем, што сказаць, куды ісці, каму служыць. І менавіта таму мы молімся:
«Валадару Нябесны, Суцяшальнік, прыйдзі і пасяліся ў нас…»
#лукі #святы_дух #сын_чалавечы #суд #страх #вера #12:2-12