→ Vivo Center аб’яўляе набор на шостую рэзідэнцыю RES.ART — магчымасць для маладых харэографаў і харэографак у галіне сучаснага танца, каб паставіць сваю працу разам з танцавальнай кампаніяй Flyout Transition Company і паказаць яе на публіцы.
Для каго:#харэографы/-кі ва ўзросце ад 18 да 36 гадоў, з мінімум адной ужо створанай пастаноўкай (на сцэне мінімум 3 выканаўцы, зроблена ў 2021-2025). Перыяд рэзідэнцый: кастрычнік 2025 – чэрвень 2026.
Фармат: – 10 рэпетыцыйных сустрэч (9:30–15:00) – 1 варкшоп для аматараў/-к – Пастаноўка твору працягласцю 15–20 хвілін – Паказ на сцэне ў рамках Flyout і, магчыма, на іншых фестывалях.
Прапануецца: – Ганарар 750 EUR – Жыллё каля студыі – Студыя і абсталяванне для працы. Дарожныя і харчовыя выдаткі за кошт удзельніка/-цы.