УПЕРШЫНЮ наша беларуская праваслаўная грамада будзе святкаваць Нараджэнне Хрыста 25 СНЕЖНЯ, па календару Сусветнага патрыярхату, разам з большасцю хрысціянскага свету!
Святкаванне пачнецца Вячэрняй Літургіяй 24-га снежня а 21-й гадзіне ў віленскай Рэфармацкай царкве (Pilimo g.18). Менавіта гэтае набажэнства, паклікана нагадаць нам святую і таямнічу ноч Хрыстовага Нараджэння ў Віфліеме!
Ранкам 25-га снежня а 10-й гадзіне Святочная Літургія будзе служыцца ў Беларускай царкве па вуліцы Boksto g., 4. Каму будзе цяжка наведаць вячэрнюю Літургію, запрашаем ушанаваць Раство Хрыстова раніцою!
Няхай Калядная віфліемская зорка нябесным святлом асветліць усіх нас!