Дзве адукацыйныя праграмы для прапрацоўкі вашых антыкрызісных навыкаў1⃣ Майстар-клас: Упраў…

Дзве адукацыйныя праграмы для прапрацоўкі вашых антыкрызісных навыкаў

1⃣ Майстар-клас: Упраўленне сваім унутраным рэсурсам – у #Варшава + #анлайн!

Калі: 20 снежня ў 18:00
Дзе: Imaguru Startup Hub (Twarda 14/16)

Разам з псіхолагам, трэнерам нефармальнай адукацыі Васілём Пронем вы зможаце разабрацца:
⁃ Што рабіць, калі бракуе ўнутранага псіхалагічнага рэсурсу, каб паўнавартасна жыць і працаваць ва ўмовах нявызначанасці?
⁃ Якія механізмы папаўнення ўнутранага рэсурса існуюць?
⁃ Як наладзіць прафілактыку ўнутранага стану.
⁃ Як вы можаце абапірацца на мультымадальную мадэль BASIC Ph для складання ўласнай мапы рэсурсаў.

Зарэгістравацца.

Трэнінг праходзіць у межах праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

***

2⃣БНМС “РАДА” запускае папярэдні набор на праграму “(Ня)згода ў дзеянні”.

Калі: красавік – жнівень 2024
Фарматы: афлайн і анлайн

Гэта паўгадавы гібрыдны курс-майстэрня, на якім вы зможаце разабрацца з асновамі канфлікталогіі, медыяцыі і негвалтоўнай камунікацыі.
Усё навучанне будзе праходзіць праз даследаванне, эксперымент, разбор кейсаў, групавыя дыскусіі, гульню і практыку.

Тэмы ў праграме:
• Складнікі і этапы канфлікту
• Перамовы з фокусам на патрэбы і цікавасці ўсіх бакоў
• Стварэнне і ўзмацненне ўзаемаразумення з іншымі
• Разуменне сябе і іншых праз высвятленне фактаў, пачуццяў і патрэбаў
• Высвятленне сваіх і чужых патрэбаў у канфлікце і стратэгіі задавальнення гэтых патрэбаў
• Метады клопату пра сябе як мера для бяспечнага ўключэння ў канфлікт

Даведацца больш.

#варкшоп #трэнінг #грамадскія_праекты #адукацыя