Калядная вандроўка з Алесем Чумаковым і Таццянай Ячнай едзе ў ВільнюУ суботу 30 снежня ў Вільню пры…

Калядная вандроўка з Алесем Чумаковым і Таццянай Ячнай едзе ў Вільню

У суботу 30 снежня ў Вільню прыедуць з калядным канцэртам гусляр Алесь Чумакоў і спявачка Таццяна Ячная.

Вы пачуеце ў перакладзе на беларускую мову калядныя і навагоднія спевы з Англіі, Ірландыі, Шатландыі, Уэльсу, Іспаніі, Італіі, Францыі, Даніі, Фінляндыі, Румыніі, Украіны, Беларусі, Латвіі, ЗША, Венесуэлы ды Польшчы.

Усе песні прагучаць у перакладах беларускіх паэтаў ды пад акампанемент беларускіх гусляў.

Уваход вольны, шчыра вітаюцца данаты на аплату дарогі вандроўным музыкам.

Дата: 30 снежня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Дом легенд, Vilnius,  Subačiaus g., 15/2