У Беларусі забароняць рэклямаваць працу і вучобу за мяжойЗаконапраект, ухвалены Саветам Рэспублікі, …

У Беларусі забароняць рэклямаваць працу і вучобу за мяжой

Законапраект, ухвалены Саветам Рэспублікі, уводзіць забарону на разьмяшчэньне рэклямы аб працаўладкаваньні і вучобе за межамі Беларусі. Выключэньне зрабілі для сайтаў, якія прапануюць працаўладкаваньне за мяжой і дапамагаюць паступіць у замежныя ВНУ.

Таксама законапраект уводзіць абавязак для рэклямных агенцтваў на загад дзяржаўных органаў разьмяшчаць рэкляму дзяржаўных сьвятаў, сьвяточных дзён і памятных датаў.