Cлужбе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджанае) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне
Мы па-ранейшаму не называем імёны вызваленых палітвязняў з меркаванняў бяспекі, але можам падзяліцца некаторай інфармацыяй.
Тэрміны, якія засталося адбыць тым, пра чые вызваленне вядома:
5 чалавек – у межах месяца;
3 чалавекі – у межах 1 года;
5 чалавек – у межах 1.5-2 гадоў;
1 чалавек – у межах 2-3 гадоў;
1 чалавек – больш за 6 гадоў.
З тых, каго датэрмінова вызвалілі за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва.
Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.