​МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ З ліста ад 2-га лютага”У гэтых “канстытуцыйных” зменах ёсць станоўчыя: вяртанне д…

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

З ліста ад 2-га лютага

“У гэтых “канстытуцыйных” зменах ёсць станоўчыя: вяртанне да абмежавання ў два прэзідэнцкіх тэрміны; вяртанне да прыярытэту закона над дэкрэтам (акрамя ўжо прынятых дэкрэтаў); формула для прыняцця зменаў у Канстытуцыі “болей за палову прыйшло, з іх болей за палову падтрымала змены”.

Такім чынам, усё станоўчае ў гэтым “рэферэндуме” — вяртанне да некалькіх нормаў Канстытуцыі 1994 года. Прасцей і лепей было б проста вярнуць тую Канстытуцыю цалкам. А потым унесці некаторыя змены парламентам.

Неўзабаве так і станецца. Тым болей, што новы механізм зменаў у Канстытуцыю рэферэндумам цяпер дазволіць зрабіць гэта больш проста. 🙂

Што тычыцца “трэцяй вышэйшай” палаты парламента, то не зусім згодны, што гэта для працаўладкавання адной персоны. На мой погляд, гэта — больш спроба засцерагчыся ад адказнасці за зробленае.
А калі падсумоўваць, то ўся цяперашняя кампанія — гэта пачатак сыходу. Як казаў некалі Гарбачоў — “працэс пайшоў”.

Так, ён суправаджаецца помстай грамадству, захаваннем надзей і нейкіх магчымасцяў не зыходзіць. Але гэты працэс ужо незваротны. Пачынаецца тое, што на пачатку верасня 2020 г. у лісце табе я назваў “адкладзенай перамогай.”