Пра гэта паведаміў у сваім Twitter прэзідэнт Швейцарскай Канфэдэрацыі Іньяцыо Касіс.
«Я рады, што дыпламатычныя намаганні Швейцарыі акупіліся. Мы з пасольствам Швейцарыі ў Беларусі працягваем заклікаць да вызвалення ўсіх арыштаваных за ажыццяўленне палітычных і грамадзянскіх правоў», — напісаў Касіс.