​МИКОЛА СТАТКЕВІЧ”Безумоўна, з галавы не йдзе Украіна. Столькі гора, смерцяў і пакут мірных людзей. …

МИКОЛА СТАТКЕВІЧ

“Безумоўна, з галавы не йдзе Украіна. Столькі гора, смерцяў і пакут мірных людзей. І, відавочна нечаканы для агрэсара, масавы і жорсткі супраціў украінцаў. Узнікае пытанне, чаму ў Крамлі так фатальна памыліліся ў ацэнках настрояў украінцаў і ўстойлівасці ўкраінскай дзяржавы? Для нас, тых, хто хоць зрэдку бываў ва Украіне, яе гатоўнасць бараніць сваю незалежнасць была відавочнай.
Думаю, што прычынай стратэгічнай памылкі Крамля ў ацэнцы Украіны стала яго антыўкраінская прапаганда. Настолькі захапіліся гэтай справай, што пачалі самі верыць сваім прыдумкам.
Такое ўсюды бывае. Напрыклад, я дасюль выпісваў газету, якая цалкам скіраваная на хацелуі аднаго чытача. Прычым, на шкоду самой газеце, яе папулярнасці нават сярод пастаяннай аўдыторыі і нават элементарнымі правілам чалавечай прыстойнасці. […]

Безумоўна, вельмі турбуе пагроза наўпроставага ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у агрэсіі супраць Украіны. Некалі мне прыйшлося ахвяраваць вайсковай і навуковай кар’ерай, каб нашых салдат не пасылалі ваяваць куды-небудзь у гарачыя кропкі, напрыклад, на Каўказ ці ў Сярэднюю Азію. Але тады мне і ў кашмарным сне не магло прысніцца, што іх могуць адправіць ваяваць з братнім народам.”

13.03.2022
СІЗА 3 Гомель