Вярхоўны суд пакінуў прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага» ў сіле. Хутка іх этапуюць у калоніі
31 траўня ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы Ціханоўскага». Сёння суд пастанавіў пакінуць прысуды без зменаў.
Нагадаем, у Гомелі 14 снежня быў абвешчаны прысуд: Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову. Ціханоўскага асудзілі да 18 гадоў калоніі; Статкевіча — да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму; Лосіка і Цыгановіча — да 15 гадоў калоніі; Папова і Сакава — да 16 гадоў калоніі. Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м годзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці працэсу невядомыя.
Хутка палітвязняў накіруюць у калоніі, але цягам яшчэ некалькі дзён іх можна падтрымаць грашовымі пераводамі.
Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А