Заўтра, 2 чэрвеня ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Адрас: вул. Акадэмічная, 5, Мінск.
У праграме: 11.00, 13.00, 15.00 — лялячныя прадстаўленні па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа («Воўк-дурань», «Як кот звяроў напалохаў»); 12.00 — майстар-клас па вырабе папяровай закладкі «Міхаськін напамін» (5+); 14.00 — майстар-клас па роспісе бульбянымі пячаткамі «Прыгоды Бульбачкі» (4+); 15.00 – 17.00 — настольная гульня «Жыццё па Коласу» (6+); кніжны гандаль ад «Акадэмкнігі»; творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі (аўтограф-сесіі і гульні-віктарыны з падарункамі).