Мікола Статкевіч , па-ранейшаму, у ШІЗА у Глыбокім. Як мінімум, да 4-га жніўня. Як мінімум, месяц. Ужо трэці раз па 10 сутак. У прамежках, пакуль “афармляюць парушэнні”, выводзяць на некалькі гадзін у крохатную камеру метр шырынёй. А як жа! Парадак павінен быць!
Што будзе далей, не ведаю. З навінаў – хіба толькі новы “пачэсны” статус “злоснага парушальніка”. “Экстрэмістам” ужо раней аб’явілі. Ну і паласатая роба вішанькай на торце. Здавацца Мікалай не збіраецца.

12-га жніўня ў яго Дзень народзінаў. Павіншуйце, калі ласка, сябры!
211793 Віцебская вобл., г. Глыбокае вул. Савецкая, 205 ПК-13 Статкевічу Мікалаю Вікаравічу
Са старонкі Марыны Адамовіч у ФБ