Вячорка: «Не трэба даваць верх эмоцыям і крыўдам — ва ўсіх нас адна мэта»
У інтэрв’ю «Нашай Нiве» дарадца Ціханоўскай выказаўся пра грошы, адносіны з іншымі прадстаўнікамі дэмсіл і крытыку ў адрас Офіса. Прапануем вашай увазе самыя цікавыя цытаты.
«Яны не разумеюць, што Ціханоўскую немагчыма замяніць. Яна атрымала большасць галасоў на выбарах, і гэтай легітымнасці няма і не будзе ў крытыкаў. Яна гарантуе і забяспечвае суб’ектнасць Беларусі на міжнароднай арэне».
«Яму {Цапкалу} здаецца, што ёсць нейкія грошы, доступу да якіх яму не даюць, і на гэтым збудавана канспіралагічная тэорыя, што Ціханоўская ўсё сабе прысвоіла. Цапкала проста не разумее, як працуе размеркаванне сродкаў. Мы ніколі не просім аб дапамозе сабе: мы просім аб дапамозе грамадзянскай супольнасці, правабаронцам і г.д.».
«Што тычыцца “арміі Ціханоўскай”: гэта нерэалістычна. Няма краіны, якая была б гатовая прыняць такую армію. Таму найлепшае, што мы цяпер можам і павінны рабіць — дапамагаць беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Яны бароняць гонар Беларусі. Пакуль рана казаць, якую ролю яны сыграюць у вызваленні Беларусі, але Лукашэнка іх баіцца і недарма».