Сёння Мікалаю Статкевічу спаўняецца 66 гадоў.Свой Дзень народзінаў у гэтым годзе ён адзначае за крат…

Сёння Мікалаю Статкевічу спаўняецца 66 гадоў.

Свой Дзень народзінаў у гэтым годзе ён адзначае за кратамі: спадару Мікалаю прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асобага рэжым за нібы «арганізацыю масавых беспарадкаў».

Раней ён двойчы трапляў у няволю на працяглыя тэрміны з палітычных прычынаў: з 2004 да 2007 года за пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў, з 2010 па 2015 год за пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх быў кандыдатам.

Паглядзіце наш фільм пра Мікалая Статкевіча і ягоных продкаў!

А таксама павіншуйце палітвязня з Днём нараджэння. Пішыце яму па адрасе: ПК № 13. 211791, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 205

ПАБАЧЫЦЬ ВЯСНУ – гісторыя Міколы Статкевіча, рэж. Віля Казлова, Беларусь, 2021 г.

Мікола Статкевіч – адзін з нязломных герояў беларускага руху за свабоду. Вайсковец паводле прафесіі, шляхціц з паходжання, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі правёў у беларускіх турмах больш сямі гадоў. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах – 2010…