Праект antiwarcoalition.art адкрыў новы #конкурс антымілітарысцкіх, антыдыктатарскіх, антыкаляніяльн…

Праект antiwarcoalition.art адкрыў новы #конкурс антымілітарысцкіх, антыдыктатарскіх, антыкаляніяльных твораў

Antiwarcoalition.art заснаваны куратарамі і мастакамі з Беларусі і Украіны. Гэта міжнародная сетка, якая збірае, дзеліцца і распаўсюджвае заявы, створаныя мастакамі з усяго свету. Ініцыятыва, абумоўленая вайной, якую Расія развязала ва Украіне, дае магчымасць дзеячам культуры выказаць салідарнасць і пратэст супраць ваеннай агрэсіі і палітычных рэпрэсій.

Мэта праекта не толькі прэзентацыя мастацкіх работ на платформе, але і распаўсюджванне іх у афлайне праз розныя мерапрыемствы, выставы і публічныя абмеркаванні. Да кааліцыі запрашаюцца ўсе ўстановы, якія хацелі б стаць часткай сеткі.

Запрашаюцца #мастакі і #культдзеячы з любых краін і дысцыплін.

Ддл не ўказаны.
Даведацца больш.

Ілюстрацыя: Дабрыня Іваноў “Белы сцяг”, Марыюпаль, 2018
#мастацтва #грамадскія_праекты #Украіна