МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
Ад сваёй пазіцыі адступаць не збіраюся: на камерным утрыманні буду сядзець адзін. І не толькі таму, што ў камеры спакойна сядзець не дадуць ні мяне, ні сукамернікам, я ужо маю тры выпадкі калі па заяве аднаго з сукамернікаў аб маім “прызнанні аб злачынстве” узбуджаліся крымінальныя справы супраць мяне. Ці яшчэ ў ПК-17 была спроба вазбудзіць такую справу супраць цябе.
Насамрэч праблема нашмат шырэйшая: сажаюць чалавека ў ЦІП па заяве, аб каторай ён ніколі не даведаецца ўзбуджаюць крымінальную справу Іншым разам з самымі бязглуздымі абвінавачваннямі адпраўляюць яго ў СІЗА. Там абураны чалавек пачынае даказваць недарэчнасць абвінавачваняў, а следчы з дапамогай сукамернікаў узбуджае справу з больш падобнымі на сапраўдныя абвінавачванні. Такіх выпадкаў многія тысячы. Да таго ж адмова мне ў маім патрэбаванні – гэта першы вядомы мне выпадак такога яўнага ігнаравання артыкула 11 УПК і главы 37 Правілаў унутранага распарадку.
Калі я пакорліва прыму гэта ігнараванне свайго права на бяспеку, то будзе створаны прэцэдэнт, які пашырыцца на ўсе калоніі і турмы.
У мяне хаця б праблем з іншымі арэштантамі няма, пра што мне было даведзена нават у афіцыйнай даведке операддзела. А што будуць рабіць людзі, якім такія праблемы створаны?
Ліст ад 05.08.2022г
Глыбокае