Жывеш у Тбілісі і хочаш рабіць нешта для Беларусі? Шукаеш аднадумцаў? Не ведаеш, з чаго пачаць?
Чакаем цябе!
Пляцоўка сацыяльнай актыўнасці
73а Агмашэнебелі, Сад ружаў, Тбілісі
27.08 (субота), 13:00-16:00
Уваход бясплатны
Правы чалавека, урбаністыка, культура, экалогія, гендэрная роўнасць, нефармальная адукацыя, моладзь, дабрачыннасць, падтрымка. Кожны знойдзе цікавае для сябе 🙂
Што яшчэ?
Скрыня рэчаў
Прынось рэчы, якія ўжо табе не патрэбны, і яны знойдуць другое жыццё ў новых гаспадароў 🙂 Можна прыносіць чыстыя і без дэфектаў вопратку, абутак, прадметы для дома, кнігі і інш. Забраць сабе нешта са Скрыні можна абсалютна бясплатна.
Музыка
За настрой на пляцоўцы адказвае любімы Papa Bo Selektah (13.00-15.20).
Беларускія танцы
З 15.20 па 16.00 пройдзе майстар-клас па беларускіх народных танцах, у якім могуць узяць удзел усе жадаючыя.
Нэтворкінг і атмасфера
Пляцоўка арганізавана ў чароўным месцы – Сад ружаў. У цяньку і сярод зеляніны можна знайсці адзінадумцаў і справу па душы. За ежу і напоі адказвае Кафэ Тэарэма.
Сустракаемся 27 жніўня, 13.00-16.00
Тбілісі, Кафэ Тэарэма (73 Давіт Агмашэнэбэлі пр., Ружовы сад)
Далучайся!