​Міколу Статкевіча перавялі ў «больш прасторную» камеру — яна на 7 сантыметраў шырэй, чым папярэдняя…

Міколу Статкевіча перавялі ў «больш прасторную» камеру — яна на 7 сантыметраў шырэй, чым папярэдняя

Пра гэта палітвязень напісаў у лісце жонцы

«Галоўная навіна — перавялі ў камеру паверхам вышэй. Яна на сантыметраў 7 шырэй і гэтага хапіла, каб “прасунуцца паўз тумбачку да сценкі, супрацьлеглай дзвярам. У выніку цяпер, хоць і “зігзагам”, але можна прайсці па камеры пяць крокаў. Што зрабіла мае “прагулкі” больш “інтэнсіўнымі”.

…Паступова павялічваю нагрузкі падчас заняткаў фізкультурай. Днём у мяне тры “прагулкі” па камеры па 30-40 хвілін і адна вечарам на 20-30 хвілін. Падчас дзённых “прагулак” раблю фізічныя практыкаванні. З-за памераў камеры прыйшлося ўводзіць практыкаванні з “гантэляй”, у якасці якой скарыстоўваю ПЭТ-бутэльку 1,5 л. Праўда, з-за невялікай вагі мушу цягаць гэтую “гантэлю” па разоў 800 за дзень».

Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу