Глыбока перакананая, што ні адзін беларус не зрабіў нічога, што выходзіла б за межы неабходнай абароны альбо перадухілення ці спынення больш цяжкага злачынства. Такіх людзей, верагодна, ужо каля некалькіх тысяч. Не ўсе сваякі ідуць на кантакт, не пра ўсіх вядома.
У мяне дзве просьбы, нават тры (як чалавек з вялізарным “стажам”, ведаю, пра што прашу):
✓ Калі ў Вашым атачэнні есць палітычныя зняволеныя, паклапаціцеся, калі ласка, каб пра іх ведалі праваабаронцы і каб сваякі мелі кантакт праваабаронцаў;
✓ Калі ласка, падтрымлівайце палітвязняў: пішыце ім лісты, пішыце і надалей, нават, калі не атрымліваеце адказаў. Гэта важна не толькі для таго, каму пішаце, але і ўплывае на турэмшчыкаў. Калі маеце кантакты родных палітвязня, можаце адпраўляць ім копіі лістоў. Родныя перакажуць пра падтрымку. Урэшце, чалавек здолее прачытаць цёплыя словы, калі вернецца дадому.
Так ці інакш, людзі адчуваюць падтрымку, і, безумоўна, аб ёй ведаюць супрацоўнікі месц зняволення. Наяўнасць лістоў, нават, калі сам вязень пра іх не ведае, азначае, што людзі не забытыя, іх лёсы хвалююць грамадскасць, за імі сочаць. А гэта, у сваю чаргу, не дае адчуць сваю беспакаранасць і ўсёдазволенасць тым, хто іх ахоўвае, як бы яны не спрабавалі пераканаць сябе ў зваротным;
Пакуль чалавек знаходзіцца ў СІЗА і прысуд не ўступіў у моц, дасылайце палітвязням невялікія бандэролькі і грашовыя пераводы, асабліва людзям, у якіх няма родных, ці яны іх не падтрымліваюць. Так нашмат больш шанцаў, што аша вестачка дойдзе да адрасата;
Калі ж Вы вельмі хочаце зрабіць перадачу ў СІЗА, абавязкова (!) звяжыцеся са сваякамі і ўзгадніце магчымасць і неабходнасць гэтага. А лепш за ўсё – смела дасылайце бандэролі і пасылкі. Ці рабіце грашовыя пераводы ў СІЗА. Іх можа быць колькі заўгодна, хоць 100 на месяц. Яны не ўваходзяць у вагу перадач, і Вы не пазбавіце зняволенага таго, што яму востра неабходна, але сваякі не здолеюць перадаць, бо, прыцягнуўшы сваю перадачку, высветляць, што вага ўжо выбраная, і перадача немагчымая.
✓ Падтрымлівайце блізкіх палітвязняў. Часта гэтыя людзі застаюцца сам-насам з бядой і таксама маюць патрэбу ў нашай падтрымцы. Асабліва, калі ў сям’і ёсць маленькія дзеці. А для палітвязня ўпэўненасць у тым, што іх блізкія маюць увагу і падтрымку часта важней, чым падтрымка іх саміх.
Дзякуй! Вясна абавязкова прыйдзе!
З Фэйсбуку Марыны Адамовіч
See posts, photos and more on Facebook.